Ажурныя шторы з тонкага сіцца |
Ажурныя шторы з тонкага сіцца Вуаллю закрылі мой стомлены твар. Успомніла- ТЫ так хвалюешся спіцца… Прыеду к табе.Сустракай.
Наш горад напоўнены водарам кавы Мелодый класічных скрыпічная блаж. Загоім старыя, балючыя раны Ты купіш мне фарбы. Напэўна, гуаш.
І пойдзем блукаць. Як тады, да світання. Схаваю руку ў твой дзіравы кішэнь. Па бруку блукае наша маўчанне Па даху-дажджынкі нібы ў мішэнь.
А ты не змяніўся.Усё тыя ж манеры І свэдрык усё той жа.Пахучы каўнер А позірк,а позірк такі пасталелы. С кім сёння начуеш? Булгакаў? Бадлер?
Малюю наш горад прывычна пастэллю Я заўтра паеду. У восем цягнік. І горад ахутаны пасмурнай беллю Знік. |