Сонна-туманная раніца |
Сонна-туманная раніца Гарадскі цынамонавы пах. Шлейф паветра.Табе падабаецца? Пойдзем разам на шыферны дах?
Лепш адна.І навошта пытанні? Калакольныя звоны ў скронь Учарашнім забытым змярканнем. З ранку- кава з радзімых далонь. Але Ты заўжды пакідаеш сняданне. Каму? І навошта?Дурная прывычка! Разбітыя дні мімалётным спатканнем. Злавіла рукамі апошнюю знічку.
Дзве зімы прайшло. І сустрэліся. Усё бягом. На ляту, на хаду. Цётка-памяць кальнула пад рэбрамі. У аўторак прэм”ера? Прыйду. Але Нехта пагасіў начны ліхтар. Па праспекце-рэдкія машыны. Я найлепш за ўсё прысню твой твар З водарам іланга і шыпшыны.
Ты танцуеш. А цяпла так мала. Сон ахрышчаны начной смугой. А я таксама дзесьці танцавала. І ведаеш, на шчасце не з табой. |
|
Данные на странице изменялись 03.04.2013.
Участник зарегистрирован 03.04.2013. Просмотров страницы участника: 6048.
|
|
|
|